• Слайд1
  • Cлайд8
  • Слайд7
  • Слайд3
  • Слайд4
  • Слайд6

І робаты з Японіі

 

Продажам і вырабам запасных частак да сельскагаспадарчай тэхнікі ПВУП «Проміс Тэхна» займаецца амаль 5 гадоў. Галаўное прадпрыемства фірмы размешчана ў Мінску, а частка вытворчых магутнасцей перамясцілася ў Паставы.

— Усё пачыналася з таго, што ў Пастаўскім райаграсэрвісе мы ўзялі ў арэнду памяшканне плошчай 450 квадратных метраў і завезлі туды ўніверсальныя станкі: свідравальныя, такарныя i фрэзерныя. Першапачаткова ў Паставах працавала ўсяго 5 чалавек, — распавядае дырэктар прадпрыемства Леанід Яўгеньевіч Раманоўскі. — Паколькі прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю запасных частак да сельскагаспадарчай тэхнікі, можна пералічыць на пальцах, мы хутка занялі пэўны сегмент на беларускім рынку. Значна павялічылі пералік і аб'ёмы выпускаемай прадукцыі. Памяшканне па вуліцы Гагарына выкупілі, а год таму набылі і частку былога кансервавага завода, правялi рэканструкцыю. Цяпер у Паставах мы месцімся па двух адрасах. Парк станкоу папоунiуся станкамi з лiчбавым праграмным кiраваннем. Штатная колькасць арганізацыі — 70 чалавек.

Сёння «Проміс Тэхна» аказвае паслугі па металаапрацоўцы, вырабе рукавоў высокага ціску, запасных частак і камплектуючых да сельскагаспадарчай тэхнікі — усяго каля 300 найменняў дэталяў. Гэта запчасткі да культыватарау, барон, бульбакапалак, камбайнау, касілак і інш. Каб не стаяць на месцы, а ісці ў нагу з часам, прадпрыемства закупіла сучаснае абсталяванне. Да прыкладу, нядаўна тут з'явіліся два японскія зварачныя робаты. Гэта тэхніка зусім новага ўзроўню. Яшчэ адно набыццё — такарны апрацоўваючы цэнтр. Каб засвоіць асновы работы на ім, пастаўскія спецыялісты ездзілі стажыравацца на завод-вытворцу ў Тайвань. Калі абсталяванне прадпрыемства набывае ў розных краінах, то асноўны пастаўшчык сыравіны — Расія. З кампаніямі краіны-суседкі «Проміс Тэхна» заключыла доўгатэрміновыя дагаворы. 70% гатовай прадукцыі металаапрацоўчае прадпрыемства рэалізуе на беларускім рынку, астатняя частка прадукцыі ідзе на экспарт. Супрацоўнічае «Проміс Тэхна» і з усімі сельгаспрадпрыемствамі Пастаўскага раёна. Найбольш удалыя дзелавыя адносіны склаліся з гаспадаркамі «Хацілы-агра», «Кураполле-агра», «Дунiлавiчы-агра», «Ярэва-агра».

— Прадпрыемства мае намер развівацца і далей, — дзеліцца планамі на будучыню Леанід Раманоўскі. - Адзінае, чаго нам не хапае, гэта энергазабеспячэння. Але дадзенае пытанне немагчыма вырашыць без дапамогi раённых уладау. Актыуна супрацоунiчаем з установамi адукацыi, забяспечваем працауладкаванне маладых спецыялiстау. У гэтым годзе на прадпрыемства прыехалi па размеркаваннi 6 выпускнiкоу Вiцебскага дзяржаунага станкаiнструментальнага каледжа. Пашырым і пералік прадукцыі. Ужо маем праект, абсталяванне і матэрыялы для пашыву ахоўных тэнтаў да касілак i iншых сельскагаспадарчых машын. Яшчэ адзін цiкавы праект — выраб запчастак да плугоў і дыскавых барон. Гэтыя дэталі карыстаюцца павышаным попытам, паколькі хутка зношваюцца. Мы маем намер вырабляць дэталі з адмысловай сталі, што значна павялічыць тэрмін іх службы.

 

Газета «Пастаŷскi край»
№ 73, 14 верасня 2013 года